Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 кастрычніка 2021, 17:34

Беларусь і Індыя абмяркоўваюць арганізацыю прамых авіязносін

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Індыя абмяркоўваюць арганізацыю прамых авіязносін. Гэта пытанне стала тэмай сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Індыі Андрэя Ржавускага з дзяржаўным міністрам грамадзянскай авіяцыі Індыі Віджаем Кумарам Сінгхам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі прамых авіязносін паміж Беларуссю і Індыяй і вызначылі першачарговыя крокі ў гэтым напрамку. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні прадметных перагавораў на ўзроўні авіяцыйных ведамстваў дзвюх краін", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі