Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2025, 16:31

Беларусь і Інданезія абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных культурных праектаў

Фота з архіва
Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі Раман Раманоўскі 3-5 верасня прыняў удзел у форуме "Культура, спадчына, мастацтва, наратывы, дыпламатыя і інавацыі 2025", які прайшоў у інданезійскім горадзе Дэнпасар правінцыі Балі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Інданезіі.

Выступаючы на пленарным пасяджэнні форуму, пасол звярнуў увагу на намаганні, што прымаюцца ў Беларусі па захаванні і аднаўленні помнікаў гісторыі і культуры, папулярызацыі беларускіх аб'ектаў культурнай, прыроднай і нематэрыяльнай спадчыны на міжнародным узроўні, у тым ліку шляхам іх уключэння ў спісы Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, падтрымцы міжкультурнага дыялогу ў інтарэсах умацавання міру і ўзаемаразумення.

На палях форуму адбылася сустрэча кіраўніка дыпламатычнай місіі з міністрам культуры Інданезіі Фадлі Зонам. Субяседнікі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных беларуска-інданезійскіх культурных праектаў.

Адбылася таксама сустрэча Рамана Раманоўскага з губернатарам правінцыі Балі Ваянам Костэрам. Бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічных і турыстычных абменаў паміж Беларуссю і Інданезіяй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі