ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2023, 19:34

Беларусь і Ганконг абмеркавалі падрыхтоўку сумесных дагавораў у прававой сферы

Намеснік начальніка юрыдычнай службы Дэпартамента юстыцыі Ганконга Пол Хо і начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Аляксандр Басалыга. Фота Міністэрства юстыцыі
Намеснік начальніка юрыдычнай службы Дэпартамента юстыцыі Ганконга Пол Хо і начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Аляксандр Басалыга. Фота Міністэрства юстыцыі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыліся кансультацыі па падрыхтоўцы міжнародных дагавораў у прававой сферы з Ганконгам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі.

У перагаворах з беларускага боку прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінюста, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў. З ганконгскага боку - служачыя Дэпартамента юстыцыі.

Дэлегацыі абодвух бакоў змаглі дасягнуць згоды па ўсіх артыкулах праекта дагавора паміж Беларуссю і Ганконгам аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах. Эксперты абмеркавалі таксама праекты дагавора аб перадачы асуджаных і дагавора аб выдачы. У ходзе кансультацый быў дасягнуты істотны прагрэс па гэтых праектах.

Вынікі работы замацаваны ў пратаколе кансультацый, падпісаным кіраўнікамі дэлегацый з беларускага і ганконгскага бакоў. У прыватнасці, удзельнікі дамовіліся пачаць неабходныя працэдуры для хутчэйшага падпісання дагавора аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі