Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2019, 13:11

Беларусь і ЕС распрацуюць план дзеянняў па мытных пытаннях на 2020-2023 гады

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЕС распрацуюць план дзеянняў па мытных пытаннях на 2020-2023 гады. Такая дамоўленасць дасягнута ў час пасяджэння праектнай групы па рэалізацыі адпаведнага плана на 2016-2019 гады, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні змянення мытнага заканадаўства Беларусі і Еўрапейскага саюза, меры, што прымаюцца мытнымі службамі па процідзеянні парушэнням, абмяняліся вопытам у сферы ўдасканалення транзітных сістэм, а таксама разгледзелі рэалізаваныя і перспектыўныя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Гэта пасяджэнне праектнай групы па рэалізацыі плана дзеянняў у рамках дыялогу ЕС-Беларусь па мытных пытаннях на 2016-2019 гады было завяршальным. "Удзельнікі адзначылі эфектыўнасць правядзення такіх сустрэч для абмену перадавым вопытам у сферы мытнага адміністравання і згадзіліся прадоўжыць работу ў гэтым напрамку, распрацаваўшы новы план дзеянняў на 2020-2023 гады", - адзначылі ў ДМК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі