Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2020, 15:28

Беларусь і Егіпет актывізуюць узаемадзеянне ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчая праграма паміж урадамі Беларусі і Егіпта аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі падпісана ў час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Каір, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Подпісы пад дакументам паставілі міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Егіпта Халід Абдэль Гафар.

Сярод іншых праектаў дзвюх краін у сферы адукацыі - стварэнне сумеснага інжынернага факультэта сіламі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Табінскага металургічнага інстытута. У кастрычніку 2019 года ўжо былі набраны першыя студэнты. Цяпер яны вывучаюць рускую мову, а восенню будуць залічаны на першы курс у БНТУ. "Рэалізацыя сумесных праектаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з Табінскім металургічным інстытутам і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з Палатай мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Егіпта атрымае падтрымку з боку егіпецкага ўрада, што ў сваю чаргу дапаможа вывесці іх на якасна новы ўзровень", - адзначылі ў прэс-службе.

У 2019 годзе выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта правялі ў Егіпце першыя вучэбныя курсы па дызайне і вытворчасці мэблі. Гэту практыку плануюць прадоўжыць і ў бягучым годзе. Акрамя таго, у Егіпце маюць намер стварыць рэгіянальны цэнтр штучнага інтэлекту. Удзел у рэалізацыі праекта прымуць беларускія ВНУ, якія спецыялізуюцца ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўзаемадзеянні з Нацыянальнай акадэміяй навучання і рэабілітацыі моладзі Егіпта.

У час афіцыйных перагавораў адзначана цікавасць у развіцці кантактаў паміж дзецьмі і моладдзю дзвюх краін, правядзенні сумесных форумаў, фестываляў, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі