Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Азербайджан будуць супрацоўнічаць у сферы геалогіі і гідраметэаралогіі

Грамадства 13.09.2018 | 12:53
Фота Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі
Фота Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык і міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана Мухтар Бабаеў сёння падпісалі праграму на 2018-2019 гады па рэалізацыі пагаднення паміж міністэрствамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі нямала напрацовак у галіне аховы навакольнага асяроддзя, ёсць вопыт, якім можна падзяліцца. У азербайджанскага боку таксама ёсць напрацоўкі, якія важны для нас. Для Беларусі ў прыярытэце развіццё мінеральна-сыравіннай базы, а Азербайджан - нафтаздабыўная краіна, там развіта геалогія. У гэтым напрамку мы маем намер цесна супрацоўнічаць, пераймаць іх вопыт і ўзнімаць гэта пытанне на новы ўзровень. Плануецца сустрэча прадстаўнікоў нашых арганізацый, якія займаюцца непасрэдна пытаннямі мінеральна-сыравіннай базы, - сказаў Андрэй Худык. - Гідраметэаралогія ў Азербайджане, як мы пераканаліся, арганізавана на належным узроўні, забяспечана высокае спраўджванне прагнозаў. У Беларусі гэта работа таксама вядзецца сур'ёзна, ідзе мадэрнізацыя, укараняюцца новыя тэхналогіі, разам з тым нам трэба вывучыць вопыт іншых краін. Нас таксама зацікавіў шэраг пытанняў наконт прыродаахоўнага заканадаўства. Акрамя таго, азербайджанскі бок выказаў жаданне разгледзець пытанне аб набыцці зубра еўрапейскага і развіцці гэтай папуляцыі ў сябе".

Азербайджан зацікаўлены ў беларускім вопыце ў прыродаахоўнай сферы. "Падпісаны сёння дакумент - гэта, па сутнасці, дарожная карта таго, чым мы будзем займацца ў 2018-2019 гадах. Гэта абмен інфармацыяй, спецыялістамі, збіраемся правесці шмат работ у сферы захавання біяразнастайнасці, рэалізаваць сумесныя праекты. Крыху пазней складзём больш дэталёвы план сумесных дзеянняў", - адзначыў міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана.

Мухтар Бабаеў знаходзіцца з візітам у Беларусі 11-13 верасня. Ён знаёміцца з дзяржаўным кіраваннем прыродаахоўнай дзейнасцю, беларускім вопытам рэгулявання абыходжання з адходамі і развіцця сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, лесаўпарадкаваннем. У праграме візіту - наведванне смеццеперапрацоўчага сартавальнага завода ў раёне палігона ЦКА "Трасцянецкі" і нацыянальнага парку "Белавежская пушча".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.