ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2021, 16:23

Беларусь і Азербайджан абмяняюцца вопытам расследавання злачынстваў

Фота sk.gov.by
Фота sk.gov.by

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара правёў рабочую сустрэчу з дэлегацыяй Генеральнай пракуратуры Азербайджана на чале з першым намеснікам генеральнага пракурора Эльчынам Мамедавым. Азербайджанскія калегі нараўне з дэлегацыямі з Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, прымалі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Следчая дзейнасць: навука, адукацыя, практыка", якая прайшла 24 чэрвеня ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

У пачатку сустрэчы Дзмітрый Гара падкрэсліў важнасць асабістых кантактаў і выказаў удзячнасць азербайджанскім пракурорам за тое, што яны адгукнуліся на запрашэнне наведаць Беларусь. У сваю чаргу Эльчын Мамедаў падзякаваў беларускаму боку за магчымасць асабіста прыняць удзел у канферэнцыі і адзначыў высокі ўзровень праведзенага форуму.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 7 кастрычніка 2002 года і Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Следчым камітэтам Беларусі і Генеральнай пракуратурай Азербайджана ад 14 сакавіка 2019 года.

Бакі таксама дамовіліся падзяліцца станоўчым вопытам расследавання розных злачынстваў, асабліва ў сферы эканомікі, высокіх тэхналогій, незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

На заканчэнне сустрэчы першы намеснік генеральнага пракурора Азербайджана запрасіў беларускіх калег наведаць Азербайджан з візітам у адказ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі