Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2019, 11:56

Беларусь і Арменія дамовіліся аб інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай дзейнасці

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай дзейнасці, у тым ліку меры барацьбы са змяненнем клімату абмеркавалі ў Ерэване міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык і міністр навакольнага асяроддзя Арменіі Эрык Грыгаран. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.

На сустрэчы быў разгледжаны і ход рэалізацыі мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж двума ведамствамі, які быў падпісаны ў 2016 годзе. Згодна з дакументам бакі выказалі гатоўнасць узаемадзейнічаць па такіх напрамках, як змякчэнне наступстваў і адаптацыя да змянення клімату; ахова атмасфернага паветра; кіраванне хімічнымі рэчывамі і адходамі; аднаўленне зямель, парушаных у выніку дзейнасці горназдабыўной прамысловасці і інш.

Бакі з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння на пляцоўках міжнародных шматбаковых мерапрыемстваў, а таксама ў ходзе рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў рамках "Усходняга партнёрства".

Андрэй Худык заклікаў сумесна падумаць над актывізацыяй работы Міждзяржаўнага экалагічнага савета дзяржаў - удзельніц СНД. У якасці магчымых напрамкаў сумеснай дзейнасці ён прапанаваў: змякчэнне наступстваў і адаптацыю да змянення клімату, кіраванне асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі і стварэнне біясферных рэзерватаў, эканамічныя механізмы ўстойлівага прыродакарыстання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі