Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2021, 14:26

Беларусь і Арменія будуць разам распрацоўваць лякарствы ад COVID-19

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія ў 2021-2023 гадах выканаюць шэсць сумесных навукова-тэхнічных праектаў, у тым ліку ў медыцыне і фармацыі, ІКТ, біялогіі, энергетыцы і сферы новых матэрыялаў. Аб гэтым ішла размова сёння на пасяджэнні сумеснай беларуска-армянскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандра Шуміліна і старшыні Камітэта па навуцы Міністэрства адукацыі, навукі, культуры і спорту Арменіі Саргіса Аяцяна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Сярод гэтых праектаў - прымяненне тэхналогій камп'ютарнага скрынінгу, малекулярнага мадэлявання і біяхімічнага аналізу для распрацоўкі новых патэнцыяльных лекавых прэпаратаў для тэрапіі каранавіруснай інфекцыі (Інстытут малекулярнай біялогіі НАН РА і Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі), лекціназмяшчальныя транспартныя сістэмы для селектыўнай дастаўкі лякарстваў да пухлінных і бактэрыяльных клетак (РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Беларусі і Інстытут біяхіміі імя Г.Буняцяна НАН РА).

"Гэтыя і іншыя праекты - гэта даследаванні сусветнага ўзроўню. Аб'яднаўшы намаганні нашых вучоных, мы хутчэй можам ствараць высокатэхналагічныя распрацоўкі, а ў перспектыве і новыя вытворчасці", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця навукі, тэхналогій і інавацый, а таксама правядзенне навуковых мерапрыемстваў у дзвюх краінах.

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі развіваецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Арменіі ад 31 кастрычніка 2000 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі