Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2020, 11:54

Беларусь фарміруе гістарычную палітыку аб'ектыўна і без проціпастаўленняў іншым народам - вучоны

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь фарміруе гістарычную палітыку аб'ектыўна, не спрабуючы проціпаставіць розныя перыяды і народы. Такое меркаванне ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Гістарычная палітыка. Памяць аб вайне" выказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

Ён адзначыў важную асаблівасць фарміравання беларускай гістарычнай палітыкі. "Мы кіруемся аб'ектыўным падыходам і глядзім на гістарычныя падзеі з пункту гледжання Беларусі і беларускага народа, што яны далі для нашага народа, дзяржавы. І глядзім аб'ектыўна. Мы не імкнёмся проціпаставіць адзін гістарычны перыяд другому. Як гэта часта бывае, напрыклад, у нашых польскіх, прыбалтыйскіх, украінскіх калег, якія лічаць, што савецкі перыяд - гэта адна цемра, што там нічога добрага не было, адно прыгнечанне і іншае", - сказаў вучоны.

"Аб'ектыўны падыход дае магчымасць бачыць тое каштоўнае, што было ў тым ліку і ў савецкім грамадстве, - прадоўжыў ён. - Калі мы гаворым пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, то зноў жа прытрымліваемся аб'ектыўнага падыходу. Так, мы імкнёмся паказаць, што зрабілі беларусы для агульнай перамогі. Але ж мы не гаворым, што беларусы пераможцы. Мы гаворым пра перамогу савецкага народа", - падкрэсліў дырэктар Інстытута гісторыі НАН.

"Гэта вельмі важны аспект нашай гістарычнай палітыкі - мы не імкнёмся проціпаставіць сябе камусьці іншаму. Але скажаць нашу гісторыю дазваляць таксама не павінны. І на гэтым цвёрда стаім", - рэзюмаваў вучоны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі