Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь далучылася да Канвенцыі Савета Еўропы аб барацьбе з фальсіфікацыяй медпрадукцыі

Грамадства 24.06.2019 | 17:44
Фота з архіва
Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучылася да Канвенцыі Савета Еўропы аб барацьбе з фальсіфікацыяй медыцынскай прадукцыі і падобнымі злачынствамі, якія пагражаюць здароўю насельніцтва (Канвенцыя "Медыкрым"). Дакумент у прысутнасці намесніка генеральнага сакратара Савета Еўропы Габрыэлы Батаіні-Драгані падпісаў начальнік аддзела знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Анатоль Грушкоўскі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Еўропы.

Канвенцыя "Медыкрым" - першы інструмент міжнароднага крымінальнага права, які абавязвае дзяржавы-ўдзельніцы ўвесці крымінальную адказнасць за вытворчасць фальсіфікаванай медыцынскай прадукцыі, збыт, прапанаванне збыту і транспарціроўку фальсіфікаванай медыцынскай прадукцыі, падробку дакументаў, а таксама несанкцыянаваны выраб, складзіраванне для збыту, імпарт, экспарт, збыт, прапанаванне збыту або размяшчэнне на рынку мудыцынскіх вырабаў у парушэнне патрабаванняў аб адпаведнасці.

"Кантрафактная прадукцыя - гэта шматмільярдны бізнес, што ўяўляе сур'ёзную пагрозу для пацыентаў, якія і без таго знаходзяцца ў слабаабароненым становішчы. Паводле недаўніх ацэнак, сусветныя продажы фальсіфікаваных лекавых сродкаў перасягаюць 57 млрд еўра, усяго за пяць гадоў (з 2005 па 2010 год) павялічыўшыся ў два разы. Іншыя статыстычныя даныя мытных органаў ЕС пацвярджаюць, што продажы лекавых сродкаў праз інтэрнэт таксама выраслі. Амаль 69 працэнтаў прадукцыі, канфіскаванай пры перасылцы, склалі лякарствы", - адзначылі ў прэс-службе.

Канвенцыя служыць асновай для супрацоўніцтва на нацыянальным і міжнародным узроўнях у розных сектарах дзяржаўнага кіравання, мер па ўзаемадзеянні на ўнутрыдзяржаўным узроўні, прэвентыўных мер для выкарыстання ў дзяржаўным і прыватным сектарах і абароны пацярпелых і сведак. Акрамя таго, яна прадугледжвае стварэнне органа па кантролі за выкананнем канвенцыі дзяржавамі-ўдзельніцамі.

Беларусь стала 29-й краінай, што падпісала канвенцыю, якая ўжо была ратыфікавана 12 дзяржавамі - членамі Савета Еўропы: Албаніяй, Арменіяй, Бельгіяй, Венгрыяй, Іспаніяй, Партугаліяй, Малдовай, Расіяй, Турцыяй, Украінай, Францыяй і Швейцарыяй, а таксама трыма дзяржавамі, якія не з'яўляюцца членамі Савета Еўропы: Бенінам, Буркіна-Фасо і Гвінеяй.

Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы, але з'яўляецца краінай-удзельніцай 11 канвенцый гэтай арганізацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 9 працэнтаў гадавых З 20 лістапада 2019 года стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зніжаецца на 0,5 працэнтнага пункта да 9% гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 10,75% да 10% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,25% да 8% гадавых.