5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе старшынстваваць у Камісіі па правах чалавека СНД. Аб гэтым журналістам расказала старшыня камісіі, упаўнаважаны па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі Таццяна Маскалькова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Асаблівасцю сённяшняй камісіі з'яўляецца перадача старшынства ад Расійскай Федэрацыі да Рэспублікі Беларусь. У склад камісіі ад Рэспублікі Беларусь уваходзяць калегі Яўгенія Парамонава і Ірына Касцевіч. Мы з імі працуем вельмі цесна па самых розных напрамках", - сказала Таццяна Маскалькова.
У Мінску праходзіць пятае пасяджэнне Камісіі па правах чалавека Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Таццяна Маскалькова адзначыла тое, што на пасяджэнні плануецца разгледзець два тэматычныя даклады, прысвечаныя абароне правоў моладзі і абароне права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. "Вельмі важна, каб людзі мелі доступ да інфармацыі аб рэальнай сітуацыі з экалогіяй. Таксама важна, каб мы маглі стварыць агульную прастору, дзе моладзь магла б знайсці работу, атрымаць адукацыю, камфортна сябе адчувала ў міграцыйным полі, каб магла самарэалізавацца. Шмат тут ёсць яшчэ праблем, звязаных з перамяшчэннем, з інтэрнатамі для навучэнцаў, з цэнамі на вучобу. Мы прапануем дзяржаве, правёўшы маніторынг на агульнай прасторы, што трэба было б данастроіць у заканадаўстве, каб моладзь сябе адчувала камфортна", - адзначыла яна.

Першы намеснік генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што з моманту ўтварэння Садружнасці аб'яднанне ўдзяляе вялікую ўвагу пытанням моладзі. У 2005 годзе ўзаемадзеянне ў гэтай сферы было фармалізавана падпісаннем адпаведнага пагаднення. Далей быў прыняты яшчэ шэраг дакументаў. На прасторах СНД рэалізуюцца ініцыятывы па падтрымцы маладых вучоных, вынаходнікаў. "Па ініцыятыве беларускага боку ў бягучым годзе ў Мінску адбыўся III Маладзёжны форум СНД і ЕАЭС. Гэта пляцоўка, якая дае магчымасць моладзі ў жывым фармаце абменьвацца перадавымі практыкамі, расказваць, што робіцца ў іх краінах для падтрымкі маладзёжных ініцыятыў, для іх практычнай рэалізацыі. Таму што ні для каго не сакрэт, што мы павінны ў рукі моладзі перадаць усе тыя інтэграцыйныя напрацоўкі, якія прыняты ва ўсіх сферах нашай жыццядзейнасці", - расказаў Ігар Петрышэнка.

Ён дадаў, што важнай з'яўляецца і тэма спрыяльнага навакольнага асяроддзя. "Мы ўсе залежым ад экалагічнага складніка. Мы павінны берагчы прыроду, захоўваць яе разнастайнасць, забяспечваць балансіроўку паміж устойлівым эканамічным ростам і стварэннем паспяховага асяроддзя", - падкрэсліў першы намеснік генеральнага сакратара СНД. Таксама на пасяджэнні будуць разгледжаны пытанні кібербяспекі.-0-
Фота Віталя Піваварчыка