Скрыншот відэа прэс-службы Савета Рэспублікі
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала статус наглядальніка ў Азіяцкай парламенцкай асамблеі (АПА). Такое рашэнне прынята на пленарным пасяджэнні Азіяцкай парламенцкай асамблеі на тэму "Роля парламенцкай дыпламатыі ва ўмацаванні шматбаковага супрацоўніцтва ў Азіі", паведамляе БЕЛТА.
"Мы паслядоўна падтрымліваем міжнароднае супрацоўніцтва на міжпарламенцкіх пляцоўках. І сённяшняя падзея - атрыманне Беларуссю статусу наглядальніка ў Азіяцкай парламенцкай асамблеі - фактычна завяршае цыкл нашага ўключэння ва ўсе буйнейшыя рэгіянальныя міжпарламенцкія структуры, - расказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік. - Мы ў кастрычніку падалі афіцыйную заяўку на атрыманне статусу наглядальніка ў гэтай паважаемай арганізацыі. Наша заяўка была станоўча разгледжана ўсімі дзяржавамі - членамі гэтай арганізацыі і сёння гэта заяўка атрымала афіцыйнае адабрэнне асамблеі.
Асамблея праходзіць пад дэвізам "Роля парламенцкай дыпламатыі ва ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва", удакладніў парламентарый. "Гэта якраз адлюстроўвае імкненне ўсіх краін-членаў і краін-наглядальнікаў гэтай арганізацыі (а іх сёння каля 60), развіваць і ўмацоўваць шматбаковае супрацоўніцтва, садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, забяспечваць устойлівае развіццё, абмяркоўваць надзённыя пытанні міжнароднага парадку дня", - падкрэсліў ён.
АПА створана ў 2006 годзе для каардынацыі намаганняў нацыянальных парламентаў у вырашэнні актуальных праблем сучаснасці, у тым ліку за кошт павышэння парламенцкай ролі ў забеспячэнні міру ў Азіі. Асамблея выступае ў якасці аднаго з інструментаў міжпарламенцкага дыялогу ў рэгіёне, яе дзейнасць накіравана на выпрацоўку калектыўнай стратэгіі па забеспячэнні бяспекі і стабільнасці ў Азіі.
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай наведвае Азербайджанскую Рэспубліку з афіцыйным візітам. У складзе парламенцкай дэлегацыі таксама намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў.-0-