Фота з архіва
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні аздараўленчай кампаніі падпісаў распараджэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку 314 дзяцей з Алжыра, Егіпта, Індыі, Кітая, Лаоса, М'янмы, Палесціны, Кыргызстана, Узбекістана і Курскай вобласці Расіі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У час знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне, атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб'екты ў Мінску і рэгіёнах.
Дзяцей з іншых дзяржаў запрашаюць на адпачынак і аздараўленне ў Беларусь штогод з 2017 года. За час дзеяння праграмы аздараўленчага турызму ў нашай краіне адпачылі і атрымалі лячэнне больш за 2,5 тыс. дзяцей з-за мяжы. Гэта садзейнічае ўмацаванню даверу і ўзаемаразумення ў адносінах з дружалюбнымі краінамі, а таксама развіццю супрацоўніцтва ў гуманітарна-адукацыйнай сферы.-0-