Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2021, 14:41

Беларусь акажа садзейнічанне ў падрыхтоўцы кадраў для праваахоўных органаў Нігерыі

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў МУС адбылася сустрэча кіраўнікоў праваахоўных ведамстваў Беларусі і Нігерыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"МУС Беларусі гатова да развіцця ўзаемадзеяння з праваахоўнымі органамі Нігерыі па розных напрамках, уключаючы процідзеянне міжнароднаму тэрарызму і экстрэмізму, злачыннасці ў сферы высокіх тэхналогій, незаконнаму абароту наркотыкаў, зброі і боепрыпасаў, незаконнай міграцыі, іншым праявам арганізаванай злачыннасці", - сказаў у прывітальным слове міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Беларускі бок у якасці першапачатковых крокаў прапанаваў разгледзець магчымасць падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў Нігерыі. "У Акадэміі МУС ёсць вялікі вопыт абучэння замежных спецыялістаў для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, інфармацыйнай бяспекі, па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, падрыхтоўцы супрацоўнікаў кіналагічнай службы і іншых напрамках", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МУС.

У сваю чаргу міністр унутраных спраў Нігерыі Рауф Арэгбесола выказаў упэўненасць, што сённяшняя сустрэча адкрые новыя гарызонты ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы.

У гэты ж дзень адбылася рабочая сустрэча членаў нігерыйскай дэлегацыі з начальнікам дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксеем Бегуном, на якой абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, што датычацца сферы міграцыі.

У Беларусі гасцей чакае насычаная праграма, якая ўключае сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Запланавана таксама наведванне Акадэміі МУС і Міжнароднага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі