Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2024, 09:02

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Зімбабвэ

Фота з архіва
Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Зімбабвэ. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 мая нумар 360, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству прамысловасці, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці даручана забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі Зімбабвэ.

У пераліку для гуманітарнай дапамогі Зімбабвэ каля 60 пазіцый. У іх ліку мясныя кансервы, лякарствы, гаспадарчае мыла, пакрывалы, пледы, дзіцячыя паліто, курткі, тафлі і іншае.

Забяспечыць арганізацыю дастаўкі гуманітарнай дапамогі даручана Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі