Сцяг Нядзеля, 20 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2025, 11:50

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану

Фота з архіва
Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Мінбудархітэктуры, Мінпраму, Беллеспаперапраму, Белнафтахіму даручана забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гэтай гуманітарнай дапамогі. Мінтранс і МНС адказныя за арганізацыю яе дастаўкі.

У складзе гуманітарнай дапамогі - медыцынскае абсталяванне для аснашчэння ўстаноў аховы здароўя і будматэрыялы.

Нагадаем, 13 красавіка ў Таджыкістане было зафіксавана некалькі землетрасенняў.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі