Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2020, 18:21

Беларусь адной з першых атрымае расійскую вакцыну ад каранавіруса - Пуцін

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стане адной з першых краін, якія атрымаюць расійскую вакцыну ад каранавіруса. Аб гэтым сёння на нарадзе з членамі ўрада заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

"Мы з Аляксандрам Рыгоравічам (Лукашэнкам. - Заўвага ТАСС) гэта абмяркоўвалі і дамовіліся, што Беларусь падключыцца да завяршальнага этапу дадатковага тэсціравання нашай вакцыны і потым будзе адной з першых, хто атрымае гэты прэпарат", - сказаў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін даручыў віцэ-прэм'еру РФ Таццяне Голікавай давесці да канца гэту работу разам з калегамі з Беларусі.

У сваю чаргу Таццяна Голікава паведаміла, што гатоўнасць набыць вакцыну ад каранавіруса, створаную ў Расіі, ужо выказалі 27 краін. Яна ўдакладніла, што размова ідзе аб розных фарматах, у тым ліку сумесных распрацоўках, клінічных даследаваннях, закупках, вытворчасці на тэрыторыі замежных дзяржаў, гуманітарнай дапамозе.

Зарэгістраваны 11 жніўня расійскі прэпарат "Спадарожнік V" стаў першай у свеце вакцынай ад каранавіруса, якая атрымала дзяржаўную рэгістрацыю. Прэпарат быў распрацаваны Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя М.Ф.Гамалеі Міністэрства аховы здароўя РФ. Усяго ў свеце ідзе распрацоўка больш як 160 вакцын, з якіх звыш 30 знаходзяцца на стадыі клінічных выпрабаванняў на людзях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі