Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2021, 18:24

"Белая Русь" 9 Мая правядзе жывую музычную акцыю "Вальс Перамогі"

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" 9 Мая арганізуе і правядзе жывую музычную акцыю "Вальс Перамогі" ва ўсіх абласных і большасці раённых цэнтраў краіны, паведамілі БЕЛТА ў арганізацыі.

"У журботна-велічны дзень 9 Мая ў Мінску і Лагойску, Віцебску і Гарадку, Магілёве і Бабруйску, Брэсце і Пінску, Гомелі і Тураве, Гродне і дзясятках іншых гарадоў будуць іграць духавыя аркестры і іншыя музычныя калектывы, танцаваць прыгожыя пары (у некаторых гарадах акцыя праводзіцца загадзя, з 4 па 8 мая). Адметнасцю праграмы стане выкананне музыкантамі душэўнай мелодыі "Майскага вальса" на музыку нашага геніяльнага кампазітара Ігара Лучанка, - адзначылі арганізатары. - Акрамя яднання людзей вакол цудоўнай музыкі мы атрымаем яшчэ адзін вынік - 10 мая на YouTube-канале "Белай Русі" выйдзе адзіны музычны кліп, у якім будуць прадстаўлены фрагменты лепшых выступленняў з усёй краіны, запісаных напярэдадні".

Арганізатары падкрэслілі, што падарунак рэспубліканскага грамадскага аб'яднання адрасаваны абсалютна ўсім беларусам. Але ў першую чаргу - нашым дарагім ветэранам вайны і тым, чые лёсы апёк гэты час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі