Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2016, 16:16

БДУ і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт стварылі сумесны Інстытут тэхналогій

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт (ТНУ) стварылі сумесны Інстытут тэхналогій БДУ-ТНУ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Адукацыйны працэс у Інстытуце тэхналогій БДУ-ТНУ пройдзе па сістэме "2+2". Першыя два гады студэнты вучацца ў ТНУ, а наступныя два - у БДУ. Абарона дыпломаў адбудзецца ў беларускай ВНУ.

У складзе інстытута тры факультэты: інфармацыйных тэхналогій, эколагазберагальных тэхналогій ТНУ-МДЭІ імя А.Д. Сахарава і факультэт даўніверсітэцкай адукацыі.

Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт створаны ў 1947 годзе. У ТНУ рыхтуюць спецыялістаў на фізічным факультэце, хімічным, медыцынскім, філасофскім, юрыдычным, гістарычным, філалагічным, фінансава-эканамічным і іншых. Дзейнічаюць лабараторыі, Цэнтр навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічных распрацовак, навуковая бібліятэка, сектар малой паліграфіі, лінгафонныя кабінеты, батанічны сад.

ТНУ мае цесныя кантакты з многімі вядучымі ВНУ і навукова-даследчымі інстытутамі свету, сярод якіх Маскоўскі дзяржуніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі