Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

БЧ запусціла мабільны дадатак для афармлення білетаў

Грамадства 02.12.2019 | 17:19
Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі "БЧ. Мой поезд" даступны для бясплатнага скачвання карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У мабільным дадатку можна афармляць праязныя дакументы на паязды як з нумараванымі, так і з ненумараванымі месцамі.

Таксама на сайце БЧ стаў даступны абноўлены раздзел "Паслугі пасажырам". Ён дае магчымасць афармляць праязныя дакументы непасрэдна пры праглядзе раскладу без пераключэння на іншыя рэсурсы. Пры гэтым можна афармляць электронныя білеты без рэгістрацыі карыстальніка на сайце.

Дадатковы функцыянал мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд" і новы раздзел "Паслугі пасажырам" на сайце БЧ даюць магчымасць афармляць электронныя білеты на паязды рэгіянальных ліній эканамкласа, гарадскіх ліній, а таксама перасадачных маршрутаў з аплатай праз адзіную карзіну заказаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.