
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка ў студзені - маі, паводле папярэдніх даных, перавезла ва ўсіх відах зносін больш за 24 млн пасажыраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Унутры краіны найбольш папулярнымі маршрутамі ў пасажыраў былі Мінск - Брэст, Мінск - Гомель і Мінск - Віцебск.
У міжнародных зносінах найбольшым попытам карысталіся паязды, якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, Мінскам і Санкт-Пецярбургам. Усяго з пачатку года ў міжнародных зносінах перавезена больш за 1 млн пасажыраў, што практычна на 22 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года.
Паміж Беларуссю і Расіяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска, Архангельска, Анапы і Самары (з 14 чэрвеня 2023 года). Штотыднёва паміж дзвюма краінамі курсіруюць каля 150 паяздоў.
У маі гэтага года паслугамі БЧ скарысталіся амаль 6 млн пасажыраў.-0-