ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 13:20

БЧ праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні няшчасных выпадкаў на чыгуначных пераездах

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ва ўсіх аддзяленнях БЧ пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў на чыгуначных пераездах і прымеркаваныя да Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У кожным раёне арганізавана сумеснае дзяжурства на пераездах работнікаў дыстанцый і супрацоўнікаў ДАІ. Яны нагадаюць вадзіцелям аб правілах праезду праз чыгуначныя пераезды, а каб умацаваць дарожную дысцыпліну, дадаткова ўручаць памяткі, прысвечаныя бяспецы руху.

У бягучым годзе ў мерапрыемствах удзельнічае больш за 50 краін.

"Амаль усе здарэнні на чыгуначных пераездах звязаны з невыкананнем вадзіцелямі, а таксама пешаходамі і веласіпедыстамі правіл дарожнага руху. Бестурботнасць, няўважлівасць, самаўпэўненасць або неразуменне існуючых рызык, імкненне праскочыць перад поездам прыводзяць да сумных наступстваў", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

БЧ нагадвае, што чыгуначны пераезд - адзін са складаных і небяспечных участкаў дарогі, які патрабуе засяроджанай увагі і строгага выканання правіл дарожнага руху. За пяць месяцаў 2021 года на пераездах зафіксавана 5 выпадкаў дарожна-транспартных здарэнняў, траўміраваны 4 чалавекі.

Акцыя "Міжнародны дзень бяспекі на чыгуначных пераездах" праходзіць з 2009 года па ініцыятыве Міжнароднага саюза чыгунак пры падтрымцы сусветнай чыгуначнай супольнасці. Ужо шосты раз актыўны ўдзел у ёй прымае і БЧ. Штогод магістраль праводзіць сістэмную работу па прыцягненні ўвагі вадзіцеляў і пешаходаў, у тым ліку дзяцей і моладзі, да выканання правіл бяспечных паводзін на пераездах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі