Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2020, 09:41

БЧ прадаўжае пашыраць магчымасці дыстанцыйнай куплі білетаў

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сайце Беларускай чыгункі можна аформіць дзіцячыя электронныя праязныя дакументы "з месцам" без прывязкі да білета дарослага пасажыра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Для паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця дыстанцыйных продажаў на сайце БЧ цяпер можна аформіць дзіцячыя электронныя праязныя дакументы "з месцам" на паязды з нумараванымі месцамі як у адным заказе з аплатай білетаў па поўным тарыфе, так і без прывязкі да поўнага білета для праезду дарослага пасажыра.

Раней аформіць дзіцячыя білеты "з месцам" можна было толькі ў адным заказе з аплатай праязных дакументаў па поўным тарыфе.

У БЧ звяртаюць увагу, што праезд дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў без суправаджэння дарослых не дапускаецца.

У бліжэйшы час новы функцыянал будзе даступны і карыстальнікам мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд", які даступны для бясплатнага спампавання карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі