Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для ўмацавання інтэграцыйных сувязей у рамках Саюзнай дзяржавы, развіцця двухбаковага індывідуальнага турызму, а таксама павышэння прывабнасці чыгуначных перавозак і стварэння больш камфортных умоў для праезду пасажыраў Беларуская чыгунка сумесна з ААТ "РЧ" у перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня прадастаўляе дзецям ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў уключна скідку на праезд да 25 працэнтаў (у залежнасці ад маршруту) у міжнародных перавозках Беларусь - Расія - Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Скідка будзе дзейнічаць пры праездзе ў купэйных вагонах паяздоў: нумар 302/301 Мінск/Гомель - Адлер, нумар 149/150 Самара - Мінск (у тым ліку прычапной, бесперасадачнай групы вагонаў Ніжні Ноўгарад - Мінск), нумар 490/489 Мінск/Гомель - Анапа (у тым ліку бесперасадачнай групы вагонаў Мінск - Мінеральныя Воды), бесперасадачнай групы вагонаў Пскоў - Мінск.
Набыць праязныя дакументы можна з 3 красавіка на афіцыйным інтэрнэт-сайце БЧ, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама ў чыгуначных касах.
Гэта скідка не прымяняецца адначасова з сістэмай дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту, а таксама пры афармленні арганізаваных груп пасажыраў (дзяцей).-0-