Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2020, 11:41

БЧ прадала ў ліпені больш за 250 тыс. электронных білетаў

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка ў ліпені прадала 256 тыс. электронных білетаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

З іх больш як 202 тыс. былі набыты на паязды з нумараванымі месцамі, амаль 54 тыс. - з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа). Гэта больш на 37 працэнтаў і 19 працэнтаў адпаведна ў параўнанні з колькасцю электронных білетаў, прададзеных у чэрвені 2020 года.

Як адзначылі ў БЧ, з кожным месяцам павышаецца і агульная транспартная актыўнасць пасажыраў. Так, у ліпені паяздамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся на 198 581 пасажыр больш, чым у папярэднім месяцы, а паяздамі рэгіянальных ліній эканомкласа - на 653 289 чалавек больш адносна чэрвеня.

"Беларуская чыгунка прадаўжае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі. Са снежня 2019 года пасажырам даступны бясплатны мабільны дадатак "БЧ. Мой поезд" і абноўлены раздзел "Паслугі пасажырам" на сайце БЧ. Папулярнасць беспапяровых паездак расце - цяпер кожны трэці білет на паязды з нумараванымі месцамі набываецца праз гэтыя сэрвісы", - расказалі ў прэс-цэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі