Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 снежня 2019, 10:05

БЧ назначыла дадаткова 79 міжнародных паяздоў на навагоднія і калядныя святы

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка ў міжнародных зносінах назначыла 79 дадатковых паяздоў на навагоднія і калядныя святы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"З улікам павышанага попыту пасажыраў на міжнародныя паездкі ў навагоднія і калядныя святы, а таксама канікулярны час Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны і Літвы назначыла дадатковыя паязды па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах, - адзначылі ў прэс-цэнтры. - З 20 снежня бягучага года па 9 студзеня 2020-га паязды будуць курсіраваць па такіх напрамках, як Мінск - Масква - Мінск, Гродна - Мінск - Санкт-Пецярбург, Масква - Брэст - Масква, Масква - Калінінград - Масква, Санкт-Пецярбург - Бранск, Санкт-Пецярбург - Смаленск - Санкт-Пецярбург, Калінінград - Масква - Калінінград, Магілёў - Львоў - Магілёў, Мінск - Вільнюс - Мінск".

Білеты на дадатковыя паязды можна купіць у чыгуначных касах Беларускай чыгункі, на афіцыйным сайце БЧ у раздзеле "Паслугі пасажырам", а таксама з дапамогай мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд". Падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення паяздоў можна атрымаць на сайце БЧ або па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі