Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2021, 16:29

БЧ назначыла больш за 70 дадатковых паяздоў на святы

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка назначыла больш за 70 дадатковых паяздоў на будучыя святы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў выхадныя дні ў трэцяй дэкадзе красавіка дадаткова назначаны паязды ў зносінах Мінск - Брэст.

Так, на 23 і 30 красавіка дадаткова прадугледжана курсіраванне поезда нумар 753 Мінск - Брэст. Ён адправіцца з Мінска ў 16.53 і прыбудзе ў Брэст у 20.45.

На 25 красавіка назначаны поезд нумар 630 Брэст - Мінск, адпраўленнем з Брэста ў 18.32 і прыбыццём у сталіцу ў 23.51.

26 красавіка будзе курсіраваць поезд нумар 629 Мінск - Брэст, адпраўленнем з Мінска ў 00.38 і прыбыццём у Брэст у 05.47.

На майскія святы і Радаўніцу з 2 па 11 мая ўжо назначаны 69 дадатковых паяздоў. Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск - Брэст, Мінск - Гомель, Мінск - Віцебск, Мінск - Гродна, Мінск - Камунары, Мінск - Пінск, Мінск - Светлагорск, Віцебск - Брэст, Гомель - Віцебск, Гродна - Орша - Крычаў.

Акрамя таго, будзе павялічана колькасць месцаў для пасажыраў у паяздах нумар 747/748, 710/709 Мінск-Гомель 8, 10 і 11 мая.

Больш падрабязную інфармацыю аб назначаных дадатковых паяздах і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі