Фота з архіва
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка і спажывецкія таварыствы Белкаапсаюза могуць купляць тэхніку пэўных вытворцаў у лізінг без выплаты авансу. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 красавіка 2025 года нумар 238, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, у 2025 годзе дзяржаўнае аб'яднанне "Беларуская чыгунка" і арганізацыі, якія ўваходзяць у яго склад, маюць права набываць грузавы чыгуначны рухомы састаў, што вырабляецца Магілёўскім вагонабудаўнічым заводам і Асіповіцкім заводам транспартнага машынабудавання, па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у лізінгадаўцаў без выплаты авансавага плацяжу.
Таксама спажывецкія таварыствы, іх саюзы і створаныя імі арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, могуць набываць у лізінг без выплаты авансу сучасную тэхніку і абсталяванне, што вырабляюцца на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-