Фота з архіва
30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы павышаецца з 1 студзеня 2025 года. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
"З 1 студзеня 2025 года памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе Br270", - паведамілі ў прэс-службе.
Базавая стаўка - асноўны элемент тарыфнай сістэмы, на аснове якой ажыццяўляецца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
На сённяшні дзень памер базавай стаўкі - Br253.-0-