Сцяг Серада, 20 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2026, 11:16

Базавая арэндная велічыня вырасце ў Беларусі з 1 красавіка 

Фота з архіва
Фота з архіва
30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

З улікам велічыні індэкса спажывецкіх цэн за 2025 год адносна 2024 года з 1 красавіка 2026 года базавая арэндная велічыня ўстаноўлена ў памеры 20 рублёў 3 капейкі, што на 1,26 рубля больш за дзеючую да 1 красавіка 2026 года велічыню (18 рублёў 77 капеек).

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш як 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі