13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянін Латвіі Даніэль Цырсіс у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прызнаўся, што рады, што сітуацыя з іх затрыманнем на граніцы з марыхуанай паспяхова вырашылася, паведамляе БЕЛТА.
"Я вельмі рады вярнуцца дадому. Вялося следства, разбор. Дзякуй богу, усё вырашылася, высветлілі, што ніхто не вінаваты", - расказаў Даніэль Цырсіс.
Даніэль прызнаўся, што быў у курсе, што гэта сітуацыя была на кантролі Прэзідэнта Беларусі. "Так, зразумела, ведаю. Я нават бачыў, як яна асвятлялася. Бацька сказаў, што вы можаце прыязджаць да нас, але толькі без наркотыкаў, у чым я абсалютна з ім згодны. Ні ў якой краіне не вітаюць наркотыкі. Я ўсюды прытрымліваюся законаў і правіл", - адзначыў ён.
Малады чалавек расказаў, што ў Беларусі да яго ставіліся добра. "Ставіліся прыемна, прэтэнзій не маю. Мы пражывалі дома, нам дазволілі зняць кватэру, мы ў свабодным доступе наведвалі магазіны, кафэ. Таксама пабывалі на экскурсіі. Увогуле, ставіліся да нас добра. Усё ў рамках закону. Я шчаслівы, што магу вярнуцца дадому. Я ведаў, што не вінаваты, і гаварылі, што калі вы не вінаватыя, то ўсё з вамі будзе добра. Таму я верыў і спадзяваўся, што ўсё будзе ў рамках закону і ўсё будзе зладжана, што нас адпусцяць дадому, - падкрэсліў Даніэль. - Эмоцыі бурныя, што я вяртаюся дадому. Я рады, што ўсё адбылося ў рамках закону і правасуддзе перамагло. Больш у мяне ніякіх эмоцый няма. Я проста рады, што еду дадому".
Як паведамлялася, чацвёра грамадзян Латвіі былі затрыманы 26 ліпеня пры перасячэнні граніцы. 2 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Прудок расказаў, што даручыў высветліць усе акалічнасці, звязаныя з затрыманнем у Беларусі чатырох грамадзян Латвіі. Як высветлілася, у гэтых грамадзян былі знойдзены наркатычныя сродкі, за што яны і былі затрыманы праваахоўнікамі для высвятлення ўсіх акалічнасцей.
Паводле слоў Даніэля Цырсіса, бязвізавы рэжым карыстаецца папулярнасцю ў Латвіі. "Зыходзячы з навін, 207 тыс. грамадзян Латвіі, калі не памыляюся, наведалі за мінулы год. Альбо гэты. Гэта не так ужо і мала, гэта цэлы горад, можна сказаць. Таму даволі папулярна, - адзначыў ён. - У Беларусь прыеду ў наступным годзе. Таксама на Viva Braslav, як і многія з маёй краіны. Як нам сказалі, што без якіх-небудзь праблем мы можам наведваць гэту краіну гэтак жа, як і іншыя краіны. Таму так, хутчэй за ўсё, наведаю".-0-