Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2021, 15:48

Бацька нованароджанай з ТЛЦ: жонка сказала, што такой якасці меддапамогі не бачыла ніколі

16 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Бежанец з ТЛЦ, які нядаўна стаў бацькам, расказаў карэспандэнту БЕЛТА: жонка высока ацаніла якасць медыцынскай дапамогі ў Беларусі.

Сёння 39-ы дзень для бежанцаў на граніцы. Цяпер яны ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" непадалёку ад беларуска-польскай граніцы. У пункце знаходзяцца амаль 800 чалавек, з якіх каля 40 працэнтаў жанчыны і дзеці. Ёсць сярод іх і цяжарныя, а тры жанчыны-бежанкі гэтымі днямі сталі маці. І яны, і нованароджаныя цяпер у абласным перынатальным цэнтры ў Гродне, адчуваюць яны сябе добра.

"Я шчаслівы. Гэта маё першае дзіця. Вельмі хваляваўся, але жонка сказала, што такой якасці медыцынскай дапамогі ніколі не бачыла. Вядома, я ўдзячны Беларусі за такое стаўленне да нас. Шкада толькі, не бачыў пакуль яшчэ дзіця: размаўляў з жонкай толькі па тэлефоне. Яна кажа, што іх забяспечылі ўсім неабходным", - сказаў мужчына па імені Рэджы. Ён спадзяецца, што будзе гадаваць дзіця ў Германіі або іншай краіне Еўрасаюза. У Ірак вяртацца не жадае: прызнаецца, што там няма будучыні для яго і сям'і, складана знайсці работу, забяспечыць блізкіх.

"Беларусь, дарэчы, добрая краіна. Спакойная, добрая. Дзякуй, што цёпла паставіліся, дапамагаеце чакаць вырашэння нашага пытання. Мы проста хочам працаваць і дастойна жыць", - гаворыць мужчына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі