Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 верасня 2021, 12:32

Бастрыкін: следчыя Беларусі і Расіі імкнуцца да агульнай перамогі над злачыннасцю

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчыя Беларусі і Расіі імкнуцца да агульнай перамогі над злачыннасцю. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Бастрыкін адзначыў, што следчыя абедзвюх краін сутыкаюцца з новымі выклікамі, паколькі сітуацыя пастаянна мяняецца, з'яўляюцца новыя віды злачыннасці, у тым ліку экстрэмізм і тэрарызм. Дае аб сабе знаць і "афганскі сіндром": узраслі патокі бежанцаў і кантрабанды наркотыкаў. Гэта адчуваюць і ў Расіі, і ў Беларусі.

"Менавіта таму мы сёння будзем падпісваць новыя пратаколы аб супрацоўніцтве паміж нашымі следчымі камітэтамі. У імя нашай агульнай перамогі, якую мы павінны забяспечыць на фронце барацьбы са злачыннасцю", - заявіў старшыня СК Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі