Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 снежня 2024, 12:57

Бастрыкін расказаў, аб чым гаварыў на сустрэчы з Лукашэнкам

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, адказваючы на пытанні журналістаў, расказаў, аб чым ён гаварыў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, размова ішла перш за ўсё пра вопыт, напрацаваны Следчым камітэтам Расіі па двух асноўных напрамках - адносна расследавання злачынстваў кіеўскага рэжыму і процідзеяння міграцыйнай злачыннасці. "Падзяліліся вопытам па тых напрамках, па якіх працуе СК РФ. Два асноўныя (напрамкі. - Заўвага БЕЛТА) - гэта спецыяльная ваенная аперацыя, мы вядзём расследаванне (злучынстваў. - Заўвага БЕЛТА) кіеўскага злачыннага рэжыму. А ўчыняюць яны цяжкія злачынствы супраць мірнага насельніцтва, супраць дзяцей, старых людзей. Мы стварылі 4 новыя ўпраўленні СК на гэтай тэрыторыі. На жаль, і нашы следчыя гінуць, але мы прадаўжаем настойліва працаваць, я аб гэтым расказаў. Другая праблема - міграцыйная злачыннасць", - растлумачыў Аляксандр Бастрыкін.

Старшыня Следчага камітэта РФ канстатаваў, што ў сувязі з усё большай колькасцю мігрантаў, якія прыбываюць у Расію, праблема міграцыйнай злачыннасці "становіцца ўсё больш вострай". "Я падзяліўся нашым вопытам, - адзначыў ён. - Аляксандр Рыгоравіч уважліва выслухаў". Аляксандр Бастрыкін выказаў меркаванне, што гэты вопыт можа быць карысны Беларусі з пункту гледжання прафілактыкі росту міграцыйнай злачыннасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі