Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2019, 15:21

Банкруцтва тураператара Thomas Cook не паўплывае непасрэдна на беларускіх турыстаў - Мінспорту

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкруцтва найстарэйшага ў свеце тураператара Thomas Cook не паўплывае непасрэдна на беларускіх турыстаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

"На беларускіх турыстаў гэта сітуацыя не паўплывае. Наколькі мне вядома, непасрэдна з Thomas Cook у нас не працавалі, гэта атрымлівалася даражэй", - сказаў Віталь Грыцэвіч.

Цяпер усе рэйсы адмяняюцца, пуцёўкі Thomas Cook лічацца несапраўднымі. На гэты момант на адпачынку знаходзяцца каля 600 тыс. кліентаў кампаніі.

"Калі сярод іх і ёсць беларусы, то, хутчэй за ўсё, іх адзінкі. Верагодна, яны бралі ў кампаніі не самі туры, а, напрыклад, пражыванне ў атэлі або асобна ўзяты пералёт. Такую сітуацыю нельга выключаць", - дадалі ў Мінспорту і турызму.

Кампанія Thomas Cook вядзе сваю гісторыю з 1841 года, калі яна пачала арганізоўваць чыгуначныя экскурсіі. Штогадовая колькасць кліентаў складала каля 20 млн турыстаў. 23 верасня кампанія заявіла аб спыненні работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі