Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2017, 18:20

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ўначы 28 мая

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ўначы 28 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", паведамляе БЕЛТА.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 28 мая з 2.00 да 5.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы ў сістэме электразабеспячэння прадпрыемства.

У гэты прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, устройстваў самаабслугоўвання, банкаматаў, што абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу працэсінгавага цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш як 9,6 млн картак, да яго падключаны 71,2 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, больш за 112 тыс. плацежных тэрміналаў, 2,6 тыс. банкаматаў і амаль 2,8 тыс. інфакіёскаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі