Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2022, 16:07

Банк даных Адзінага рэестра прававых актаў і іншых дакументаў СНД прэзентаваны ў Мінску

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма "Банк даных Адзінага рэестра прававых актаў і іншых дакументаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" прэзентавана ў час пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта вельмі важны банк даных. Прававыя дакументы Садружнасці (а іх шмат прынята за 30 гадоў) з'яўляюцца для нас арыенцірам у нашай дзейнасці, у арганізацыі работы па ўмацаванні супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж краінамі Садружнасці, - сказаў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. - Работа над стварэннем адзінага рэестра прававых і іншых дакументаў у Садружнасці вядзецца з 2004 года. І за гэты час, вядома, праведзена вялікая работа па набыцці, сістэматызацыі дакументаў. Шматгадовая работа па фарміраванні гэтага банка даных, упарадкаванні сістэмы прывяла да таго, што цяпер ужо ў больш дасканалым выглядзе створаны банк даных пры падтрымцы беларускіх калег, што вельмі важна".

Работа завершана, адзначыў старшыня Выканкама. "І стваральнікі гэтага банка, і тыя, хто фарміраваў адзіны рэестр прававых дакументаў, спадзяюцца, што сістэма значна аблегчыць карыстанне гэтымі дакументамі, яны дапамогуць у арганізацыі нашай работы на прасторы СНД", - дадаў Сяргей Лебедзеў.

Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі прапановы ў праекты парадкаў дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія запланаваны на 13 і 14 кастрычніка ў Нур-Султане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі