Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2021, 19:53

Бамбіза: развіццё рэгіёнаў - аснова развіцця краіны

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікая ўвага на VI Усебеларускім народным сходзе была ўдзелена далейшаму развіццю рэгіёнаў. Важнасць гэтага адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА генеральны дырэктар Нацыянальнага парку "Прыпяцкі" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Сцяпан Бамбіза ў час работы VI Усебеларускага народнага сходу.

Сцяпан Бамбіза падкрэсліў, што развіццё рэгіёнаў - гэта аснова развіцця краіны. "Усе абмяркоўваемыя тэмы на сходзе былі вельмі актуальныя. Дэлегаты прыехалі з усёй краіны, з кожнага рэгіёна, таму пералік узнятых пытанняў і праблем быў вельмі шырокі і знайшоў адлюстраванне ў падагульняючых дакументах сходу", - сказаў дэлегат.

"Эканоміка і дабрабыт людзей - гэта самае галоўнае. Упэўнены, што прынятыя рашэнні будуць садзейнічаць іх росту, пра што гаварыў у сваім выступленні на сходзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка", - прадоўжыў Сцяпан Бамбіза.

Ён канстатаваў, што мінулы год быў вельмі складаным для ўсіх - пачалася эпідэмія, якая ўнесла змяненні практычна ва ўсе сферы жыцця. "Адпаведна, і мы сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі, таму што каранавірус адбіўся на развіцці турызму, - адзначыў генеральны дырэктар парку. - Тым не менш у мінулым годзе нам удалося правесці фестываль "Кліч Палесся".

Нацыянальны парк "Прыпяцкі" ўяўляе сабой унікальнае спалучэнне прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны, што прыцягвае сюды вялікі паток турыстаў, у тым ліку і замежных. Гэтаму садзейнічае не толькі ўнікальная прырода, але і высокаразвітая база для турызму і адпачынку, створаная ў парку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі