Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2020, 11:08

Балгарскі палітолаг аб падзеях у Беларусі: знешняя ўказка, безумоўна, ёсць

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі сцэнарый пратэстаў падобны на балгарскі. Аб гэтым заявіў балгарскі палітолаг Пламен Паскаў у эфіры праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1" 14 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

"Якраз апошнія два-тры тыдні ў Балгарыі ідзе прыкладна такі ж сцэнарый", - сказаў Пламен Паскаў. Ён адзначыў, што замест трох жанчын у яго роднай краіне апазіцыю ўладзе (пры змене парламента) складаюць тры мужчыны. Іх падтрымка забяспечваецца, паводле слоў палітолага, Захадам.

"Логіка тэхналогій заўсёды аднолькавая. Тое, што адбываецца ў Беларусі, для мяне нечаканасцю не было", - адзначыў ён.

Сярод тыповых прыёмаў, якія ўзяты з заходніх кніг і метадычак і прыменены ў Беларусі, ён назваў прыцягненне падрыхтаванага ядра, у тым ліку замежнага. Яно ўжо "зараджае" патрэбнымі настроямі масоўку, перш за ўсё моладзь. "Яны шмат чаго не ведаюць, што было ў 1990-я гады. Што было апошнія 10-15 гадоў у Расіі, Украіне. Ім параўноўваць няма з чым. Напоўненыя эмоцыямі, маладзёжным максімалізмам, яны хочуць сёння ўсё добрае. І выступаюць супраць усяго дрэннага. А пасля гэтага хоць трава не расці, - расказаў Пламен Паскаў. - Яны жывуць крыху ў іншым, ідэалізаваным свеце. І ў іх ёсць ідэалагічны зарад". Усяго гэтага хапае для карцінкі, неабходнай для стварэння ілюзіі большасці і патрэбнага развіцця падзей.

"Знешняя ўказка, безумоўна, ёсць", - падкрэсліў Пламен Паскаў.

Ён прадракае, што калі не будзе ў Беларусі такога лідара, як Лукашэнка, то рэспубліку чакае 90 працэнтаў дэіндустрыялізацыі, 60 працэнтаў насельніцтва не будзе на што жыць. "Гэта будзе і дэмаграфічная катастрофа. Такіх відавочных прыкладаў вакол Беларусі дастаткова", - сказаў на заканчэнне палітолаг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі