ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2021, 13:11

Балбатоўскі: у дзіцячых лагерах з дзённым знаходжаннем удалося пазбегнуць масавага заражэння COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летам у дзіцячых лагерах з дзённым знаходжаннем сярод 345 тыс. дзяцей зарэгістравалі толькі 80 выпадкаў заражэння COVID-19. Аб гэтым сёння паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі ў час прэс-канферэнцыі "Вынікі летняга аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Летняя аздараўленчая кампанія прайшла без значных успышак захворвання, хоць эпідсітуацыя была вельмі нестабільная. З 345 тыс. дзяцей у лагерах з дзённым знаходжаннем было зарэгістравана толькі 80 завозных выпадкаў заражэння COVID-19, а з кругласутачным знаходжаннем - 24 выпадкі. Масавага заражэння ўдалося пазбегнуць" , - расказаў Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго слоў, стабільную эпідэміялагічную сітуацыю ўдалося захаваць дзякуючы метадычным рэкамендацыям, якія былі зацверджаны трыма ведамствамі - Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам адукацыі і Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. "Рэкамендацыі ў гэтым годзе былі менш жорсткімі, чым у мінулым. Тым не менш напаўняльнасць змен была зніжана, інтэрвал паміж імі дазваляў праводзіць санітарную апрацоўку, у лагерах выконвалі сацыяльнае дыстанцыранне, масавыя мерапрыемствы праводзіліся на адкрытым паветры, усюды былі размешчаны антысептычныя сродкі", - расказаў дырэктар цэнтра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі