Аляксей Багданаў. Фота МАРГ
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў выбраны старшынёй Міждзяржаўнага савета па антыманапольнай палітыцы на перыяд 2025-2026 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
"Па выніках 57-га пасяджэння МСАП у Самаркандзе было прапанавана і ўсімі ўдзельнікамі падтрымана выбранне кіраўніка МАРГ Аляксея Багданава старшынёй Мідзяржаўнага савета па антыманапольнай палітыцы на перыяд 2025-2026 гадоў", - адзначылі ў МАРГ.
Аляксей Багданаў падзякаваў кіраўніку ФАС Расіі Максіму Шаскольскаму за высокі ўклад і работу ў перыяд яго страшынства ў МСАП у 2023-2024 гадах і ўручыў юбілейны медаль "100 год органам гандлю Беларусi" за шматгадовую працу і цеснае ўзаемадзеянне з МАРГ, у тым ліку на двухбаковай аснове.
Міждзяржаўны савет па антыманапольнай палітыцы (МСАП) утвораны 23 снежня 1993 года дзяржавамі СНД - удзельніцамі дагавора аб правядзенні ўзгодненай антыманапольнай палітыкі.-0-