Фота МАРГ
9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблем са школьнымі таварамі напярэдадні навучальнага года няма, вядзецца бесперапынны кантроль. Аб гэтым расказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у час наведвання Наваполацка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
На парадку дня была падрыхтоўка да новага навучальнага года: насычэнне гандлёвых аб'ектаў таварамі школьнага асартыменту, у тым ліку айчыннай вытворчасці, цэнаўтварэнне на гэты від прадукцыі, тэматычнае афармленне месцаў продажаў, а таксама маркетынгавая палітыка - прадастаўленне скідак і растэрміновак, арганізацыя акцыйных мерапрыемстваў.
У ходзе рабочай паездкі кіраўнік МАРГ наведаў ААТ "Дом гандлю Наваполацка", ТАА "Дзетсвет Бел", а таксама азнаёміўся з дзейнасцю гандлёвага аб'екта "Еўраопт" у ГЦ "Задыяк".
"З боку МАРГ ажыццяўляецца бесперапынны кантроль за сітуацыяй са школьнымі таварамі напярэдадні новага навучальнага года - маніторым цэны, шырыню і дастатковасць асартыменту такой прадукцыі. Сёння мы не бачым праблемных пытанняў у гэтым напрамку, але трымаем руку на пульсе і ў выпадку неабходнасці гатовы аператыўна рэагаваць", - адзначыў Аляксей Багданаў.-0-