Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Яшчэ пяць гадоў таму пра Ельнікі, якія знаходзяцца ў Пухавіцкім раёне, ведалі толькі што выхадцы з яго і навакольных вёсак. Тры жылыя дамы на вуліцы, лес, цішыня - бадай, толькі гэтым і маглі тут пахваліцца. Усё змянілася дзякуючы пары пенсіянераў. Аляксандр Паўловіч ператварыў паміраючую вёсачку ва ўнікальны музей пад адкрытым небам і расказаў аб гэтым у TikTok, а яго жонка пачала тут вадзіць экскурсіі. І закруцілася...
Цяпер у Ельнікі турысты прыязджаюць групамі, сем'ямі і самастойна. Падоўгу ходзяць паміж драўлянымі фігурамі, якіх больш за 500 і ні адна не паўтараецца. З задавальненнем слухаюць гісторыі іх аўтара Аляксандра Паўловіча аб тым, як нараджаюцца шэдэўры прымітыўнага мастацтва. Паслухаем і мы.
А што сказала б бабуля?
Кожную раніцу 69-гадовы Аляксандр Паўловіч устае ў тры-чатыры раніцы. Баіцца не паспець: у галаве так шмат ідэй для новых работ з дрэва, што ўвасобіць іх, здаецца, і да канца жыцця не ўдасца. А таму спяшаецца - спрасонку адразу пачынае майстраваць. Часцей за ўсё прадаўжае тое, чым займаўся ўчора, але калі за ноч прыдумаў новы вобраз, бярэцца за яшчэ неабчасаны пень, калодку або корч. Менавіта таму, тлумачыць майстар, у яго ў рабоце можа быць адразу некалькі скульптур. Ні для адной з фігур ён не робіць накідаў, усе эскізы трымае ў галаве. Працуе над іх увасабленнем у двары. Яго майстэрня - стол ды чыстае неба над галавой. Але пенсіянер наконт гэтага зусім не перажывае.

- Я прывык, што майстэрня проста на вуліцы. Тут сабраны ўсе мае лобзікі, стамескі і нажы. Нейкіх асаблівых умоў для творчасці мне і не патрэбна, пачынаў жа я займацца разьбой па дрэве наогул у машыне. Працаваў тады вадзіцелем у медыкаў. Цяпер вось думаю, як усё ўдала склалася. Напрыклад, на заводзе было б недастаткова часу на хобі, а так - на выклік прыехалі, пакуль урачы пацыента аглядаюць, я ў машыне выразаю нешта. Пасцялю анучку, пакладу загатоўку на руль - і наперад. Спачатку, дарэчы, за сталом у мяне рэзаць па дрэве і не атрымлівалася. Прывык за рулём, - прыгадвае майстар.
Цяпер ён амаль увесь час майструе скульптуры ў двары, у дом перабіраецца толькі з надыходам маразоў. Тады выразае з дрэва невялікія прадметы на заказ. Жыхары з навакольных вёсак пастаянна што-небудзь просяць: то чарпак, то палічку, то падаруначак блізкім.
- Але ў такія дні па вялікіх работах сумую, вядома, - прызнаецца майстар.
З дробных бытавых прадметаў з дрэва Аляксандр Іванавіч у свой час і пачынаў. Майстэрству разьбы вучыўся сам, на асабістых памылках і ўдачах.
- Першай работай была простая кветачка. Выразаў яе стамескай. Пазней для дробных дэталей пачаў браць скальпель. Паступова ўскладняў работу, браўся ўжо за сувенірныя кубкі, падвескі, палічкі. Гады два пайшло, каб дайсці да ўзроўню, які дазволіў ствараць драўляныя скульптуры, але гэта была штодзённая ўпартая праца. Ні за месяц, ні за год патрэбны вопыт напрацаваць не атрымаецца. Ён прыходзіць толькі тады, калі ты ўжо ўсё пераспрабаваў рабіць сваімі рукамі, сякерай, электрапілой, стамескамі, рубанкамі і іншымі інструментамі, - упэўнены майстар-самавучка.
Дарэчы, яго першым захапленнем у дарослым узросце была не разьба па дрэве, а чаканка. Тады гэта было модным хобі, а медзь і латунь даступнымі.

- Я толькі-толькі вярнуўся з арміі і вырашыў асвоіць чаканку. Многае ў гэтай тэхніцы зрабіў. Але з часам пераключыўся ўсё ж на разьбу па дрэве, таму што метал халодны, а яно - не, - тлумачыць майстар.
Якім падатлівым можа быць гэты прыродны матэрыял, Аляксандр Іванавіч ведае з дзяцінства. Прыгадвае, як прыязджаў на канікулы з Мінска да дзядулі і бабулі ў Ельнікі і браў у рукі дрэва і разцы. Старыя не разумелі, навошта ён марнуе час на пустое, калі па гаспадарцы работы хоць адбаўляй. Бабуля з уласцівай вяскоўцам шчырасцю агучвала сваё стаўленне да захаплення ўнука: "Зноў робіць абы што!"
- Цікава, што яна сказала б, убачыўшы цэлы музей маіх работ у яе родных Ельніках? - усміхаецца майстар.
З чаго пачынаўся музей
Цяпер не толькі з двара бабулінай хаты, але і далёка з-за яе меж на нас глядзяць драўляныя фігуры людзей, жывёл і міфічных персанажаў. Усяго больш за 500 скульптур, і ў кожнай свой характар. Не толькі таму, што аўтар ствараў іх у розным настроі. Сам Аляксандр Паўловіч запэўнівае: у кожным персанажы ёсць душа. Яго справа - адгадаць, які вобраз схаваны ў пні або карчы. А зрабіць гэта яны дапамогуць самі: выгібамі і формамі падкажуць, якія вобразы хаваюцца ў дрэве і просяцца на волю. Майстру застаецца толькі злёгку апрацаваць матэрыял. Спачатку ў справу ідзе электрапіла, потым - сякеры і стамескі.
- Падключаю фантазію, вопыт і раблю тое, што да гэтага яшчэ не рабіў. Так праз кожную новую работу пазнаю і сябе, - прызнаецца Аляксандр Іванавіч.

Натхненнем для яго служаць самі Ельнікі, у прыватнасці дом бабулі, дзе ён дзіцем праводзіў усе канікулы, а дарослым - водпускі і выхадныя. Менавіта тут майстар упершыню адважыўся на вялікую работу з дрэвам. Выразаныя яшчэ тады твары з клёну, што рос недалёка, да гэтага часу ўпрыгожваюць адну са сцен хаты майстра. У нейкім сэнсе з іх музей скульптур пад адкрытым небам і пачаўся.
Аляксандр Іванавіч запэўнівае: спачатку плана зрабіць выставу работ у двары не было. Проста аднойчы давялося задумацца, дзе размясціць скульптуры - дома захоўваць іх у такой колькасці ўжо не атрымлівалася. А тое, што музей пад адкрытым небам стане папулярным у беларусаў з усіх куткоў краіны, майстар нават не марыў. Але цяпер у Ельнікі рэгулярна прыязджаюць турысты. Некаторыя - па некалькі разоў, бо яны ведаюць: Аляксандр Іванавіч пастаянна абнаўляе экспазіцыю.
- Для мяне любы госць - радасць. Я шчаслівы, што прыношу ў гэты свет прыгажосць і нешта цікавае людзям, - тлумачыць ён. - Многія турысты, якія тут бываюць, цікавяцца маім рамяством. Некаторыя кажуць, маўляў, вось выйдзем на пенсію і таксама зоймемся разьбой па дрэве. Я тлумачу: пачынаць вучыцца трэба ўжо цяпер. Але да гэтага, як высвятляецца, ніхто не гатовы.
У размовах з турыстамі раскрываецца таксама, што з творчасцю Аляксандра Паўловіча некаторыя былі знаёмы задоўга да прыезду ў Ельнікі. Проста не ведалі імя аўтара.
- Маіх работ шмат па ўсёй краіне. Напрыклад, у Мінску насупраць аднаго завода была кавярня "Вавёрачка". Цяпер там магазін. Вось у той кавярні ўсю банкетную залу разнымі элементамі афармляў я. Калі ў размове гэты факт усплывае, шмат хто гаворыць: "У "Вавёрачцы" быў. Бачыў вашы шэдэўры". Такія словы вельмі прыемныя, - адзначае майстар.
Але сапраўднай знакамітасцю ён стаў, калі завёў TikTok. Прызнаецца, што раней у гэтай сацсетцы глядзеў толькі чужыя відэа, а аднойчы вырашыў размясціць свае. Цяпер больш за тысячу падпісчыкаў рэгулярна сочаць за тым, як жыве стваральнік музея скульптур пад адкрытым небам. Той у сваю чаргу кожны дзень выкладвае новае відэа.
- У мяне тут столькі матэрыялу для TikTok! - упэўнены майстар. - Гледзячы на сваіх звяроў, пастаянна нешта прыдумляю і расказваю. Нічога не пішу загадзя, усё складаю на хаду. Часта ў выглядзе вершаў. Людзям вельмі падабаецца, пішуць такія душэўныя каментарыі, што вам не перадаць!

Увайсці ў турыстычныя маршруты
Родным домам Ельнікі сталі для мінскага пенсіянера 14 гадоў таму. Да гэтага ён разрываўся паміж сталіцай і вёскай.
- У горадзе тады была работа, тут - храм маёй душы, - удакладняе майстар-самавучка.
Увесь гэты час ён жыве ў невялікай хаце, пабудаванай пасля вайны. У доме ўсё засталося такім жа, якім было 30 гадоў таму, калі не стала бабулі нашага героя. Адсутнасць нават нязначнага рамонту Аляксандр Іванавіч тлумачыць проста: кожны прадмет для яго тут захоўвае памяць. З новага - толькі шыкоўны разны ложак, які вырабіў сам майстар. "Заказчыкам" стала жонка Таццяна. Таксама, дарэчы, мінчанка і чалавек творчы: яна музыкант, які не толькі цудоўна іграе на баяне, але і падбірае на слых мелодыі.
- Сустрэліся дзве адзіноты, - усміхаецца Таццяна і ўдакладняе: - З Аляксандрам была знаёма даўно, але парай сталі толькі на пенсіі. З гэтай вёскі родам дзядуля майго памерлага мужа. Я засталася ўдавой, Аляксандр таксама адзін. Мы пачалі з сяброўства, потым вырашылі з'ехацца. Цяпер разам робім усё, каб музей пад адкрытым небам развіваўся. Муж выразае новыя скульптуры, я ваджу экскурсіі: сюды ж часта прыязджаюць з лагераў дзеткі, турысты з розных гарадоў. Увогуле, вырашылі з мужам не сумаваць на пенсіі, а тварыць для сябе і людзей.
Таццяна прывыкла ўжо да асаблівасцей жыцця з майстрам. Напрыклад, да таго, што з лесу вяртаюцца з карчамі і пнямі, хоць хадзілі толькі ў грыбы. Або да таго, што будзе бачыць ужо дзясяты сон, а муж усё яшчэ не выключыць лямпу - не зможа кінуць чарговую пачатую скульптуру або заказаную кімсьці штучку, нават калі да фіналу далёка.

Муж і жонка ўпэўнены: іх музей, хоць і незавершаны праект, і застанецца такім, пакуль фантазія Аляксандра Паўловіча не закончыцца, але ўжо заслугоўвае, каб яго ўключылі ў турыстычныя маршруты. Бо ў Беларусі нічога падобнага да збору ўнікальных скульптур у Ельніках больш не знайсці. Майстар запэўнівае: музей зможа яшчэ доўгія гады радаваць паклоннікаў наіўнага мастацтва, знатакоў разьбы па дрэве і проста падарожнікаў па краіне.
- Многія пытаюцца, ці не сапсуюцца драўляныя скульптуры ад таго, што ўвесь час знаходзяцца на вуліцы. Супакою ўсіх: яны тут яшчэ доўга прастаяць! З гадамі толькі што з'явіцца колер даўніны. Хаты ж вясковыя па 100 гадоў стаяць і нічога страшнага. Са скульптурамі тое ж самае, - упэўнены Аляксандр Паўловіч.
Сваёй самай складанай работай Аляксандр Паўловіч лічыць драўляны алтар у царкве аграгарадка Шчыткавічы. Прыгадвае, як уставаў у тры-чатыры раніцы і працаваў у бабулінай хатцы:
- Там праца была вельмі карпатлівая, ювелірная. У выніку атрымалася незвычайная работа, прыгажосць! Стварыў алтар з Божай дапамогай.
Яго наступная вялікая работа таксама была прысвечана Госпаду. З-пад рук майстра выйшла капліца з незвычайным купалам, ідэю якога падказала звычайная яловая шышка, усяго за тры кіламетры ад царквы ў Шчыткавічах.
- Гэта святое месца, намоленае. Таму вырашылі зрабіць на ім каплічку. Да таго, як за яе ўзяліся, там была толькі пляцоўка сярод лесу. Мы з таварышам залілі падмурак, усё зманціравалі, я ўпрыгожыў разьбой і лаўкі, і рамкі для абразоў, і падсвечнікі. Атрымалася цудоўная работа, душэўная, - адзначае ён.
Алена ІВАШКА,
газета "7 дней".-0-