Алег Бадалаў
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пакінула ў яе ўдзельнікаў самае станоўчае ўражанне. Кіраўнік дзяржавы ўразіў сваім шчырым стаўленнем да прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі адзін з яе ўдзельнікаў, намеснік старшыні Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Кангрэс азербайджанскіх абшчын" Алег Бадалаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб сваіх уражаннях ад сустрэчы, ён адзначыў, што было хоць і халаднавата (у прамым сэнсе слова, паколькі, як вядома, у Палацы Незалежнасці падтрымліваецца халаднаватая тэмпература), але атмасфера была вельмі цёплая, сяброўская. "Прэзідэнт уразіў сваёй шчырасцю (у адносінах. - Заўвага БЕЛТА) да ўсіх нацыянальнасцей. Ён усіх нас назваў нашы азербайджанцы, нашы ўкраінцы, нашы беларусы... І потым кажа: "Не, мае". Гэта так было прыемна", - расказаў Алег Бадалаў.
Ён падкрэсліў, што сапраўды адчувае сваю прыналежнасць да Беларусі, што тут ён свой, а не чужы. "Я заўсёды гавару: мы - "белазы", беларускія азербайджанцы", - з гумарам адзначыў прадстаўнік дыяспары.
Паводле яго слоў, падтрымка беларускай дзяржавы і грамадства адчуваецца ва ўсім. "Ніякіх няма абмежаванняў, ушчамленняў, няма ніякага дыскамфорту з-за таго, што мы азербайджанцы. Мы - беларусы, і адносіны да нас такія ж, як да беларусаў", - заявіў Алег Бадалаў.-0-