ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2021, 16:45

Авіяцыя МНС праводзіць маніторынг пажараў у экасістэмах

Фота МНС
Фота МНС

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіяцыя МНС праводзіць маніторынг пажараў у экасістэмах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

У сувязі з павышэннем сярэднясутачнай тэмпературы паветра авіяцыя МНС павялічыла інтэнсіўнасць палётаў на авіяцыйнае патруляванне лясоў. Мазырскае авіяаддзяленне 11 красавіка выканала палёты па авіялесаахове на тэрыторыі Гомельскай вобласці, дзе былі выяўлены 3 лясныя пажары на тэрыторыях Мазырскага і Нараўлянскага лясгасаў: у Астравецкім, Вербавіцкім і Калегаўскім лясніцтвах. Усе пажары ліквідаваны.

Авіяпатруляванне ажыццяўляюць самалёты Ан-2 і верталёты Мі-2 з дэсантна-пажарнымі групамі на борце, якія пры неабходнасці могуць быць дэсантаваны ля ачага пажару для яго лакалізацыі і далейшай ліквідацыі. У выпадку выяўлення вялікіх ачагоў пажараў для іх аператыўнай ліквідацыі будуць задзейнічаны верталёты AS-355, Мі-8 і Мі-26 з вадазліўнымі ўстройствамі, што ўмяшчаюць ад 500 л да 15 т вады.

Аператыўная інфармацыя аб абстаноўцы з пажарамі ў прыродных экасістэмах даступна на сайце МНС і ў мабільным дадатку МНС "Дапамога побач".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі