Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2024, 11:29

Аварыя ў Віцебскім раёне: сем пасажыраў мікрааўтобуса дастаўлены ў бальніцы 

Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама
12 лютага, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сем пасажыраў мікрааўтобуса, з удзелам якога адбылася аварыя ў Віцебскім раёне, дастаўлены ва ўстановы аховы здароўя абласнога цэнтра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама.

На месцы аварыі працавалі тры брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Тры пацыенты дастаўлены ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу, чацвёра - у Віцебскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

"У іх спалучаныя траўмы: чэрапна-мазгавыя, пераломы, удары, пашкоджанні мяккіх тканак твару, - растлумачылі прадстаўнікі медыцынскай установы. - Стан пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці". А таксама дадалі, што дзяцей сярод пацярпелых няма. Пацыентам праводзяць усе неабходныя лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы.

Як удакладнілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, аварыя з удзелам Volkswagen і МАЗ здарылася сёння каля 8 раніцы на 5-м кіламетры аўтадарогі Н2301 Руба - Тарасенкі - граніца Расійскай Федэрацыі.

Паводле папярэдніх даных, 62-гадовы вадзіцецль Volkswagen вяртаўся ў сваю паласу пасля выезду на паласу сустрэчнага руху. У выніку ён сутыкнуўся з МАЗам, які ехаў наперадзе ў спадарожным напрамку.

У выніку ДТЗ сем пасажыраў перададзены медыкам для абследавання. Па факце аварыі праводзіцца праверка.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі