ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2018, 09:59

Аўтобус з беларусамі вылецеў у кювет ва Украіне

Фота Facebook
Фота Facebook

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтобус кампаніі Ecolines з беларусамі вылецеў у кювет ва Украіне, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Паводле інфармацыі пасажыраў, аварыя здарылася сёння раніцай за 135 км ад Кіева. Вадзіцель заснуў, з-за чаго аўтобус страціў кіраванне і цераз сустрэчную паласу вылецеў у кювет.

"(Вадзіцелі. - Заўвага БЕЛТА) памяняліся пасля граніцы. Першы пайшоў спаць, другі за рулём заснуў. Пакуль ехалі па жудаснай дарозе, ён еў цукеркі і трымаўся, а як выехалі на добры кавалак, заснуў", - напісала адна з відавочцаў ДТЗ у Facebook.

На шчасце, абышлося без ахвяр. Пасажырам прадаставяць новы аўтобус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі