4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка і дэпутаты парламента ад Гродзенскай вобласці сустрэліся з кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама сёння ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падводзячы вынікі сустрэчы ў Гродзенскім аблвыканкаме, Ігар Сергяенка адзначыў: "Сёння прайшла цікавая сустрэча. Тэма сустрэчы - роля дэпутата Палаты прадстаўнікоў у сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным развіцці Гродзенскай вобласці. Прымалі ўдзел кіраўніцтва вобласці, члены аблвыканкама і дэпутаты Гродзенскай вобласці. У Палаце прадстаўнікоў у нас 13 чалавек прадстаўляюць Гродзенскую вобласць. Гэта людзі з розных сфер жыццядзейнасці: і педагогі, і кіраўнікі, і людзі, якія прыйшлі з вытворчасці, і журналісты, і грамадскія арганізацыі прадстаўлены"."Мы абмеркавалі, як, над чым працуюць дэпутаты. Дарэчы, на працягу гэтага тыдня ўсе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у сваіх акругах, у тым ліку гродзенскія: праводзяць прыёмы грамадзян, прымаюць удзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах. Пачынаючы са школьных лінеек, з удзелу ў мерапрыемствах, звязаных з Днём ведаў, галоўная задача, якая пастаўлена на гэты тыдзень для ўсіх, - маніторынг сітуацыі па пытаннях, якія былі пастаўлены кіраўніком дзяржавы на Рэспубліканскім педагагічным савеце, вывучэнне меркавання педагогаў, грамадскасці па магчымых навацыях, змяненнях, дапаўненнях у існуючы Кодэкс аб адукацыі", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.Ігар Сергяенка дадаў: "Размова сёння таксама ішла і аб тым, як арганізавана ўзаемадзеянне дэпутатаў, якія былі выбраны ад канкрэтных раёнаў, канкрэтных рэгіёнаў, з мясцовай выканаўчай уладай. Зразумела, што рабочы дзень дэпутата, работа ў акрузе пачынаецца менавіта з планавання гэтай работы ў раённым выканаўчым камітэце і потым на працягу тыдня ўжо непасрэдна канкрэтна жывая работа з выбаршчыкамі, з насельніцтвам. Па выніках гэтай работы ўсе дэпутаты рыхтуюць свой зрэз, сваё меркаванне па тых ці іншых пытаннях развіцця. Гэта датычыцца тэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тэмы транспартных зносін, тэмы магчымых ініцыятыў змяненняў у заканадаўстве па тых ці іншых пытаннях. Дэпутаты прадстаўляюць свой рэгіён. Яны працуюць тут, валодаюць пытаннямі".
Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на той факт, што ў час сустрэчы размова ішла і аб тым, што рабіць, каб дэпутат быў пазнаваемым. "Усе дэпутаты ў Гродзенскай вобласці актыўна працуюць, усе яны актыўныя ў сваёй жыццёвай пазіцыі, са сваім вопытам, багажом. Ішла размова аб тым, як гэту работу зрабіць яшчэ больш цікавай. Каб людзі бачылі работу дэпутата, таму што аўтарытэт дэпутата ствараецца ў тым ліку шляхам канкрэтных добрых спраў у акрузе і шляхам асвятлення ў СМІ", - адзначыў Ігар Сергяенка.Ігар Сергяенка таксама падкрэсліў, што цяпер ідзе падрыхтоўка да адкрыцця другой сесіі, якая адбудзецца 17 верасня. "Вядзецца работа над 16 законапраектамі. Гэта і пытанні сацыяльнай абароны, і пытанні адукацыі, і пытанні прававой сферы, эканомікі - самыя розныя напрамкі. (Прадстаўнікі Гродзенскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА) прымаюць актыўны ўдзел, працуючы ў камісіях, якія прадстаўляюць фактычна ўсе напрамкі", - сказаў Ігар Сергяенка.
Далей старшыня Палаты прадстаўнікоў правядзе сустрэчу з калектывам ААТ "Гроднажылбуд" і рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.-0-
Фота Леаніда Шчаглова