Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2020, 10:20

Аўтаматызаваная інфармсістэма "Узнагароды" з'явіцца ў Беларусі

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Узнагароды" з'явіцца ў Беларусі. Палажэнне аб парадку яе фарміравання і функцыянавання і інфармацыйнага ўзаемадзеяння дзяржорганаў і дзяржарганізацый па яе выкарыстанні зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 21 снежня 2020 года нумар 745, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

АІС "Узнагароды" - гэта база даных і праграмнае забеспячэнне, а таксама падсістэмы, з дапамогай якіх будуць збіраць, захоўваць і прадастаўляць у электроннай форме звесткі аб асобах, прадстаўленых да ўзнагароджання і ўзнагароджаных дзяржузнагародамі Беларусі. У базу не будуць уключаць даныя, якія з'яляюцца дзяржаўнымі сакрэтамі.

Палажэннем устаноўлены пералік дзяржорганаў, якія выкарыстоўваюць АІС "Узнагароды".

Напрамкі далейшага развіцця АІС вызначае Адміністрацыя Прэзідэнта.

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі з'яўляецца ўладальнікам АІС. Ён забяспечвае яе праграмна-тэхнічную працаздольнасць і развіццё функцыянальных магчымасцей.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі